Беларуская Служба

Па даносе Бондаравай затрыманы сузаснавальнік івэнт-агенцтва «Ружовая зебра»

05.06.2024 12:15
На відэа прадпрымальніка прымусілі сказаць, што ён двойчы ў 2020 годзе выходзіў на акцыі.
Аўдыё

. 

Сілавікі апублікавалі відэа з затрыманым сузаснавальнікам івэнт-агенцтва «Ружовая зебра» Алегам Астраленкам, паведамляе Наша НіваГубазікаўцы ў пасце спаслаліся на данос Вольгі Бондаравай, у якім яна патрабуе ад Мінкульта зладзіць чысткі рэестра арганізатараў канцэртнай дзейнасці.

На відэа прадпрымальніка прымусілі сказаць, што ён двойчы ў 2020 годзе выходзіў на акцыі, а таксама ў іх мерапрыемствах двойчы ўдзельнічаў Яўген Булка.

Астраленка гаворыць, што праз ягоны ўдзел у пратэстах Мінкульт выключыць яго кампанію з рэестра арганізатараў культурных мерапрыемстваў.

Губазікаўцы ў сваім пасце пад відэа з Астраленкам спасылаюцца на данос Вольгі Бондаравай, у якім яна патрабуе ад Мінкульта зладзіць чысткі рэестра арганізатараў канцэртнай дзейнасці. «Цяпер гэтаму пакладзены канец. Перамены наступілі», – пішуць сілавікі.

У апошнія тыдні затрыманні арганізатараў культурна-масавых мерапрыемстваў адбываюцца па ўсёй краіне.

ав/Наша Ніва